
У Гародні на вуліцах ўсталёўваюць дадатковыя камеры відэаназірання. У зону назірання трапяць найперш “места массового скопления людей”. Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя медыі.
Ужо ўсталявана больш 100 новых відэакамер. У дзень у сістэме адсочвання падключаюць ня менш 20 прыладаў. Пры тым «Белтелеком» стаў адзіным прадпрыемствам у краіне, якое будзе маніторыць грамадскую сітуацыю.
У рамках першага этапу запусцяць каля 160 камер, але ўжо ў першым паўгоддзі 2023 году плануецца падключыць яшчэ больш 800 (!) відэакамер. Адсочваннне гараджанаў па-сутнасці стане татальным.
Акрамя гэтага з 2018 году “Белтелеком” укараніў паслугу “Відэакантроль”. Гэта аддалены відэакантроль за кожнымі аб’ектамі. Сістэма дазваляе назіраць за сітуацыяй у рэжыме рэальнага часу, атрымліваць доступ да архіву за апошнія 30 сутак і здзяйсняць іншы кантроль.