У Лідзе ўлады збіраюцца зрабіць вуліцу імя Філарэта, былога мітрапаліта праваслаўнай царквы. Зараз нібыта праходзяць “грамадскія абмеркаванні”.  Размова ідзе пра перайменаванне часткі вуліцы Ленінскай — ад яе перасячэння з вуліцай Савецкай да скрыжавання з вуліцай Качана. Гэта ў самым цэнтры гораду. Інфармацыю пра гэта дае сайт Лідскага райвыканкаму.

Грамадскае абмеркаванне будзе ісці да 29 снежня 2022 году. Свае прапановы жыхарам Ліды прапануецца адпраўляць на адрас райвыканкама.