Працягваюцца рэпрэсіі супраць актыўных грамадзян. У Слоніме затрымалі інжынера-праграміста — нібыта за перадачу дадзеных сілавікоў для Чорнай кнігі Беларусі.

Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, быў затрыманы інжынер-праграміст Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі Аляксандр Лагута. Паводле ГУБАЗіКа, 40-гадовы мужчына ўдзельнічаў у пратэстных акцыях, а таксама даслаў у ЧКБ дадзеныя слонімскіх сілавікоў.