
Вольга Анішчук, Уладзіслаў Багамольнікаў і Наста Лойка прызнаныя палітычнымі зняволенымі
Вольга Анішчук — была затрымана 4 лістапада і неаднаразова пакараная адміністрацыйным арыштам. У ІЧУ Вольга абвясціла пра галадоўку — яна спіць на бетоннай падлозе, тры разы на дзень яе прымушаюць распранацца да гола і прысядаць.
Уладзіслаў Багамольнікаў — быў затрыманы 31 жніўня і з тых часоў неаднаразова пакараны адміністрацыйным арыштам. Раней святар абвяшчаў галадоўку ў падтрымку Ігара Лосіка, а таксама служыў літыю па забітым сілавікамі Раману Бандарэнку.
Наста Лойка — затрымана 28 кастрычніка і тройчы асуджана да адміністрацыйнага арышту, працягвае ўтрымлівацца ў ізалятары. На адным з судоў праваабаронца распавядала пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.