Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна этапавалі ў гарадзенскую турму

Па інфармацыі праваабаронцаў, Алесь Пушкін (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-puszkin) з 22 лістапада перавялі ў гродзенскую турму № 1 на строгі рэжым. Нагадаем, суддзя Івацэвіцкага раёна Аляксандр Кірыловіч 11 лістапада пастанавіў перавесці на турэмны рэжым тэрмінам на паўтара года.

Алеся затрымалі 30 сакавіка 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 370 КК і ч. 3 арт. 130 КК. 25 сакавіка Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. За гэта яго на 13 сутак змясцілі ў карцар. 30 сакавіка 2022 Пушкіна асудзілі (https://spring96.org/be/news/107225) да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Адміністрацыя калоніі № 22 у жніўні пакарала Пушкіна пяццю месяцамі ў ПКТ.

Падтрымайце мастака лістамі салідарнасці: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аляксандру Мікалаевічу Пушкіну