У Беларусі ў першую нядзелю снежня адзначаецца дзяржаўны Дзень юрыста. Старонкі дзяржаўных медый перапоўненыя віншаваннямі, інтэрв’ю розных адвакатаў, студэнтаў юрфакаў, суддзяў. Усе яны ў адзін голас адзначаюць як любяць сваю абраную прафесію, як ім няпроста быць прынцыповымі і цвёрдамі. І ўсе яны цешацца на якім высокім роўні трымаецца законнасць і правапарадак у Рэспубліцы Беларусь.

Канешне пры тым дзяржаўныя медыі ні слова не кажуць пра тысячы палітычных зняволеных, пра татальны пераслед грамадзян за мірнае выяўленне сваіх поглядаў, пра шматлікія звальненні з працы па палітычных матывах, пра катаванні ў турмах і калоніях, пра іншыя формы незаконнага пераследу людзей. Таму больш дарэчна было б назваць гэтае “свята” Днём ганьбы юрыста.