У Беластоку 4 снежня на вуліцы Вольнай Беларусі прайшла акцыя салідарнасці са зняволенай у лукашэнкаўскай турме Марыяй Калеснікавай і іншымі палітвязнямі. Удзельнікі акцыі трымалі беларускія і ўкраінскі сцягі. Сярод іншых выступілі Ян Абадоўскі, Сяргей Верамеенка, Алег Латышонак.
Акцыю салідарнасці арганізавалі прадстаўнікі беларускай дыяспары.






