У Гародні пашкоджаны Катыньскі крыж на Вайсковых могілках – паведаміў у сваім фэйсбуку (https://www.facebook.com/mark.zanevskij/posts/pfbid027L1Nxo8po7acT3L8zxJEc4g8m3E62jUVwTjvHxVH6j5tcwti5n8MjLdZUWxBXnyql) Marek Zaniewski.

“Невядомыя” сарвалі таблічкі з напісамі на польскай і беларускай мовах. Такім чынам лукашэнкаўцы працягваюць змаганне з месцамі памяці, якія, на іх думку, супярэчаць расейскай ідэалогіі.

Улады пры такіх актах вандалізму робяць выгляд, што яны ні пры чым і нічога кепскага не адбываецца.