
Ужо больш за год у Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штодзённа. Улады блакуюць вязням ліставанне, пазбаўляюць перадач і спатканняў. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.
Адпраўляць грошы вязням можна праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага.
Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.
Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.
Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.
Інструкцыя па грашовых пераводах:
🔹Произвольный платеж
🔹Далее — реквизиты для СИЗО или колонии.
Например, СИЗО-1:
УНП: 100744291
BIC: BAPBBY2X
IBAN: BY52BAPB36429197000200000000
🔹Получатель платежа: номер СИЗО или колонии;
🔹Код назначения платежа может отличаться, но чаще всего — 00000. Известно, что в жодинской тюрьме № 8 — 000. В поле “Платежи в бюджет” нужно поставить “галочку”;
🔹Назначение платежа: для личных нужд заключенного; ФИО заключённого; дата рождения (если известна).
📌Рэквізіты іншых калоній і СІЗА (https://spring96.org/be/news/102872)
Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.