
Пабачыла свет кніга «Алесь Бяляцкі». Яна паедзе на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міру ў Осла, паведаміў (https://www.facebook.com/penbelarus.org) Беларускі ПЭН, які і выдаў кнігу.
У выданні выкарыстаныя ўспаміны Бяляцкага, апублікаваныя ў розных ягоных кнігах, публікацыі ў перыёдыцы, выступы на канферэнцыях, у судах, напісанае ў лістах на свабоду, у шматлікіх інтэрв’ю беларускім і замежным СМІ.
Кніга таксама змяшчае выказванні паплечнікаў Алеся. Гэта дыялог з ім, даніна павагі нашаму сябру і калегу, магчымасьць сказаць яму «дзякуй»».
У кнізе 240 старонак; яна надрукаваная ў цвёрдай і мяккай вокладках.