
8 снежня ў судзе Ленінскага раёну Гародні абвесцілі прысуд Кірылу Жалудку.
Судзілі яго паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу 368, частка 1 – за знявагу Лукашэнкі.
У выніку Жалудку прысудзілі 1 год калоніі агульнага рэжыму.
Кірыл Жалудок утрымліваўся ў СІЗА з 8 жніўня 2022 году. Яго справа не зусім звычайная. Справа пачалася з таго, што дырэктар начнога клубу К., дзе працаваў Кірыл, напісаў на яго данос у органы міліцыі – наконт таго, што Жалудок нецэнзурна выказваўся на адрас Лукашэнкі. З-за гэтага пачалі крымінальную справу. Цягам “следства” некалькі былых калегаў Жалудка як сведкі пацвердзілі праўдзівасць слоў у даносе свайго начальніка.
Пакуль Кірыл Жалудок знаходзіцца ў гарадзенскай турме. Варта падтрымаць яго паштоўкамі, лістамі ці грашовым пераводам:
230023, г. Гродна, вул Кірава 1, турма №1 Жалудку Кірылу Аляксандравічу