
У Гарадзенскім абласным судзе 19 снежня пачнуць судзіць 43-гадовага палітвязня Валерыя Троцкага (https://prisoners.spring96.org/be/person/valeryi-trocki). Спачатку яго вінавацілі паводле арт.361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншым дзеянням, накіраваным на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Але цяпер яму ставіцца ў віну “здрада дзяржаве” (арт. 356 КК). Працэс будзе весці суддзя Мікалай Рачынскі.
Раней Валерый працаваў у лідскай ахове, але потым звольніўся. Апошнім часам Троцкі працаваў дальнабойнікам. Яго затрымалі 18 траўня і змясцілі ў гродзенскую турму № 1.
Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Валерый Генадзьевіч Троцкі