Спосабы віншавання і падтрымкі Алеся вельмі абмежаваны ўладамі. Але мы заклікаем вас працягваць выяўляць сваю салідарнасць як з Алесем, так і з астатнімі палітычнымі зняволенымі, якія пераследуюцца за сваю мірную дзейнасць, наступнымі спосабамі:

🔹лістом, паштоўкай ці тэлеграмай (з хатняга тэлефона можна па нумару 166). Можна напісаць ліст анлайн (http://bit.ly/3PIOcjz);
🔹грашовым пераводам праз пошту ці інтэрнэт-банкінг з беларускай карткі;
🔹пасылкай з рознымі прыемнымі дробязямі;
🔹медыцынскай бандэролькай з вітамінамі.