Праект міжнароднай падтрымкі #FreeAllWords пераклаў творы беларускага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага «Карычневы сшытак» і «Мары» на восем моў — ангельскую, вугорскую, літоўскую, фінскую, французскую, гішпанскую, румынскую і дацкую.

У гэтых творах Алесь Бяляцкі апісвае свае ўражанні падчас першага знаходжання ў зняволенні з 2011 па 2014 год.

Нямецкі пераклад Лідзіі Нагель (Lydia Nagel) будзе апублікаваны перад Калядамі. Фонд перакладных тэкстаў #FreeAllWords з’яўляецца супольным праектам падтрымкі беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў усіх жанраў і арганізаваны пад эгідай Еўрапейскай пісьменніцкай рады (EWC).