
У Слоніме сілавікі затрымалі Андрэя Казялецкага.
На «пакаяльным відэа» мужчына кажа, што быў затрыманы з-за абразы міліцыянтаў у каментарах у інтэрнеце, паведамляе @Grodno_grab
Пакуль Казялецкаму прысуджана 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 19.11, частка 2 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях.