
Праваабаронца Наста Лойка не выйшла на волю пасля чарговых 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Інфармацыі аб яе месцазнаходжанні няма, паведамляе Humanconstanta.
Наста Лойка была затрымана 28 кастрычніка і пазней тройчы асуджана да адміністрацыйнага арышту. На адным з судоў праваабаронца распавядала пра катаванні — супрацоўнік ГУБАЗіК ударыў яе электрашокерам, а адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.