Улады ўжо перастаюць нават рабіць выгляд, што ў нібыта грамадскай арганізацыі БРСМ існуюць выбарныя пасады. Афіцыйны орган Ашмянскага райвыканкаму, газета і сайт “Ашмянскі веснік” адкрытым тэкстам паведаміў, што “Никита Русланович Стубеда назначен первым секретарем Ошмянского районного комитета ОО «БРСМ»

Дзяржаўных прапагандыстаў нават не бянтэжыць, што перад абрэвіятурай БРСМ ёсць яшчэ дзве літары – ОО (на іхнай мове – Общественное Объединение). А ў насамрэч грамадскіх арганізацыях лідараў усё ж апрыёры выбіраюць!