7 месяцаў у зняволенні ўтрымліваюць Алеся Бяляцкага (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy), Валянціна Стэфановіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz) і Уладзіміра Лабковіча

(https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-labkovicz)14 ліпеня 2021 года да іх і іншых вясноўцаў прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачваюць у «кантрабандзе» паводле ч. 4 арт. 228 КК і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», паводле ч. 2 арт. 342 КК.

У мінулым месяцы справу «Вясны» накіравалі (http://bit.ly/3H0SfG2) ў суд — хутка праваабаронцаў могуць пачаць судзіць. Алесю, Валянціну і Уладзю пагражае да 12 гадоў зняволення.

Заклікаем вас падтрымаць палітзняволеных вясноўцаў у такі цяжкі час!

СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу