Па інфармацыі праваабаронцаў, супраць фігуранта “справы Аўтуховіча” Уладзіміра Гундара (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-hundar) пачалі крымінальную справу за абразу пракурора паводле арт. 369 КК. Вядома, што бок дзяржабвінавачвання на судзе па “справе Аўтуховіча” падтрымлівалі адразу два пракуроры і пакуль невядома, каго менавіта “абразіў” палітвязень. Абвінавачванне яму яшчэ не прад’явілі, гэта павінна адбыцца на наступным тыдні.

Канал «Право имеют» паведамляе, што, меркавана, крымінальная справа таксама пачатая супраць Паўла Рэзановіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/paviel-rezanovich).

Нагадаем, Уладзіміра і Паўла 17 кастрычніка асудзілі (http://spring96.org/be/news/109445) да 18 і 19 гадоў калоніі адпаведна. Цяпер усе фігуранты справы чакаюць разгляду апеляцыйнай справы.

💌Адрас для падтрымкі: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 (Уладзімір Тадэвушавіч Гундар, Павел Сяргеевіч Рэзановіч)