У Гародні ў Парку Жылібера ля помніка савецкім воінам прайшло ўзнагароджанне міліцыянтаў Гарадзенскай вобласці, якія “с честью выполняют поставленные задачи». Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя прапагандысцкія медыйныя органы.

У дзяржаўным мерапрыемстве з раздачай узнагарод узялі ўдзел старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік, намеснік міністра ўнутраных спраў РБ – начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч і начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Дзмітрый Рэзянкоў.