16 замежнікаў, што жывуць у Гарадзенскай вобласці, паводле новага ўказу Лукашэнкі, атрымалі грамадзянства Рэспублікі Беларусь.

З пачатку году задаволена 141 заява на грамадзянства.

Чарговы указ Лукашэнка падпісаў месяц таму. Агулам грамадзянства па Беларусі атрымалі 355 чалавек.

Як паведаміла дзяржаўнай прэсе намесніца начальніка аддзелу па грамадзянстве, пашпартнай працы, выездзе за мяжу і рэгістру насельніцтва ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Ірына Форысь, усяго з пачатку году заявы на атрыманне беларускага грамадзянства па Гарадзеншчыне падалі 145 чалавек. З іх 93 – грамадзяне Украіны. Пры тым ужо атрымаў беларускі пашпарт у 2022 годзе – 141 чалавек.

.