
Краязнавец і пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын падрыхтаваў і выпусціў каляровы каляндар на 2023 год “Знакамітыя людзі Слонімшчыны”.
На каляндары адлюстраваныя ажно 22 знакамітыя слонімцы.
Гэта – Леў Сапега – былы канцлер Вялікага Княства Літоўскага, слонімскі староста; Міхал Казімір Агінскі – заснавальнік у XVIII стагоддзі славутага тэатра ў Слоніме; Міхал Валовіч – адзін з кіраўнікоў паўстання 1830 года; Кандрат Лейка – пісьменнік, драматург; Гальяш Леўчык – паэт, перакладчык, мастак, калекцыянер; Язэп Стаброўскі – заснавальнік Слонімскага краязнаўчага музея; Яўген Хлябцэвіч – літаратуразнавец, бібліятэкар, перакладчык; Максім Бурсевіч – грамадска-палітычны дзеяч у былой Заходняй Беларусі, Андрэй Пракапчук – доктар медыцынскіх навук; Антон Валынчык – кампазітар, педагог, дырыжор; Сяргей Дарожны – паэт, перакладчык; Антон Карніцкі — мастак; Анатоль Іверс – паэт, публіцыст, журналіст; Васіль Супрун – паэт, археолаг, краязнавец; Уладзімір Сакалоўскі – літаратуразнавец, перакладчык; Мікола Арочка – паэт, літаратуразнавец, перакладчык, доктар філалагічных навук; Алег Лойка – доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН; Мікалай Варвашэвіч – тэатральны рэжысёр, заснавальнік Слонімскага драматычнага тэатра; Янка Саламевіч – энцыклапедыст, фалькларыст, літаратуразнавец, перакладчык; Іван Шэга – доктар, грамадскі актывіст, публіцыст; Леанід Богдан – скульптар, краязнавец; Уладзімір Раманоўскі — спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках), заслужаны майстар спорту СССР.
/