Як паведамляе Белсат, на відэа, апублікаваным на канале, блізкім да сілавікоў, малады чалавек кажа, што 24 снежня збіраўся выязджаць ва Украіну, каб узяць удзел у ваенных дзеяннях.

У 2020 годзе ён спрабаваў патрапіць у полк «Азоў», але яго не ўзялі праз тое, што той замалады. Пасля хлопец спрабаваў трапіць у полк Каліноўскага, але ў выніку запоўніў заяўку на ўступленне ў батальён «Тэрор».