
У Наваградскім райвыканкаме адбылася сустрэча старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу РБ Наталлі Качанавай з “актывам” Гарадзенскай вобласці. На сустрэчу былі сабраныя фактычна ўсе кіраўнікі райвыканкамаў вобласці і абласное начальства. Качанава давяла рэгіянальнай “вертыкалі” усе патрабаванні вышэйшай улады.
Традыцыйна былі дэкляраваныя “развитие региона, рост благосостояния граждан, создание комфортных условий для жизни” – гэтыя тэмы ляглі у аснову “дыялогавай пляцоўкі”.

