
Трагічная вестка прыйшла ўвечары 16 снежня. Раптоўна памёр праваабаронца, старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэту Алег Гулак.
Алегу Гулаку было 55 гадоў. Алег Гулак – беларускі юрыст, грамадскі дзеяч, праваабаронца, старшыня «Беларускага Хельсінкскага камітэту». Нарадзіўся ён у верасні 1967 года ў Жылічах на Магілёўшчыне ў сям’і вясковых настаўнікаў. Працоўны шлях пачынаў на заводзе «Камертон» у Пінску, у сярэдзіне 90-х далучыўся да праваабарончага руху. Ён удзельнічаў у дзясятках судовых працэсаў па абароне правоў людзей – ахвяраў парушэння правоў чалавека ў Беларусі, вёў кампаніі маніторынгу выбарчага заканадаўства і выбарчага працэсу ў Беларусі ў розныя гады, рабіў аналітычныя агляды, цесна супрацаваў з іншымі праваабарончымі арганізацыямі, найперш „Вясной”