На палітвязняў-анархістаў Мікіту Емяльянава і Сяргея Раманава моцна цісне адміністрацыя ваўкавыскай калоніі №11.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, анархістаў рэгулярна змяшчаюць у ШІЗА ці ПКТ, да таго ж з дазволу адміністрацыі чыняцца правакацыі, якія пагражаюць жыццю і здароўю вязняў. Лісты да іх з важнай інфармацыяй не прапускаюць нават ад сваякоў. Ціск настолькі вялікі, што абодва палітвязні асцерагаюцца, што іх можа напаткаць лёс Вітольда Ашурка. Як паведамлялася, Емяльянава засудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі, Раманаву прызначылі ажно 20 гадоў.