Прадпрыемства “Молочный мир”, якое размешчана ў Гародні, даўно вядомае сваёй прарасейскай, пралукашэнкаўскай і антыбеларускай пазіцыяй. Яшчэ гадоў 5 таму яно рэкламавала “Белую Русь”, потым адзначылася рэкламай з расейскім еръ у канцы, потым дзіўнымі плакатамі з афрыканцамі на савецка-расейскі “день защитника отечества/23 февраля”.

Гэтым разам прадстаўнікі “Молочного мира” паставілі білборды з рэкламай сваіх сыроў і расейскай фразай пра санкцыі.

Такія дзеянні прадпрыемства тлумачацца найперш тым, што прадпрыемства ўзначальвае нараджэнка Расеі Марина Аникеева, зацятая прыхільніца Лукашэнкі і “русского мира”. Усе звароты грамадскасці пра тое, што прадукцыя прадпрыемства павінна афармляцца і па-беларуску, былі адкінутыя. Кіраўніцтва прадпрыемства адкрыта дыскрымінуе дзяржаўную мову тытульнай нацыі. Пра гэта сведчыць і сайт “Молочного мира”, дзе ажно тры моўныя версіі – расейская, ангельская і кітайская, але беларуская праігнаравана.