Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргу палітзняволенай праваабаронцы Насты Лойкі.

Пакуль яе справа знаходзіцца на разглядзе ў Камітэце, дзяржава абавязана даць ёй неадкладны доступ да незалежнай меддапамогі, а таксама забяспечыць захаванасць яе жыцця і здароўя, фізічнага і ментальнага здароўя, у тым ліку, з дапамогай прадастаўлення адпаведнага адзення.

Як паведамлялася, 14 снежня Насту, як і ў папярэднія разы, асудзілі за „дробнае хуліганства”. Ёй чатыры разы запар прысуджалі 15 сутак арышту.