Георгій Тарасевіч (на пярэднім плане) з паходнеўцамі ў Жупранах

Беларускі архітэктар, грамадскі актывіст Георгій Тарасевіч нарадзіўся 17 снежня 1922 году ў вёсцы Пілкі (Мастоўскі раён).

Георгі Тарасевіч паводле сваёй прафесіі праектаваў могія будынкі, дапамагаў Гудзеўскаму літаратурна-краязнаўчаму музею, які стварыў яго зямляк Алесь Белакоз. Актыўна ўдзельнічаў у гарадзенскім гісторыка-культурным клубе «Паходня». Браў удзел у разнастайных культурных, экалагічных грамадскіх акцыях клубу. Стварыў беларускамоўную сям’ю.

Георгій Тарасевіч захаваўся ў памяці многіх гарадзенцаў як надзвычай, сціплы, інтэлігентны і культурны чалавек.

Георгій Тарасевіч (крайні злева) разам з беларускімі грамадскімі актывістамі ля будынку Музея Максіма Багдановіча

Георгій Тарасевіч на перадвыбарчым пікеце за Міхася Ткачова