
Фрэска будзе размешчаная на будынку прагімназіі Сімона Даўкантаса насупраць амбасады Беларусі. Праект ініцыяваны Міністэрствам замежных спраў Літвы, выконваюць яго мастакі з лабараторыі Kiaurai sieńs і калектыву вулічных мастакоў Gyva Grafika.
«Гэта не толькі магчымасць увекавечыць выдатную асобу, але і магчымасць пагаварыць пра тое, што хвалюе мяне і многіх свабодалюбных людзей па ўсёй Літве», — кажа аўтарка фрэскі Ліна Шліпавічутэ.
Працы над фрэскай працягнуцца да серады. Жыхароў Вільні і гасцей гораду запрашаюць паназіраць за працэсам.