У Гарадзенскай вобласці працягваецца карчаванне дрэваў і абразанне галінаў. Такая “экалагічная палітыка” доўжыцца ўжо многа гадоў. Гэта пачалося яшчэ ў час кіравання вобласцю Уладзімірам Саўчанкам, прадаўжалася ў час “губернатарства” Сямёна Шапіры. У выніку сістэмнага знішчэння ў вобласці абапал дарог фактычна няма дрэваў і кустоў – летам на дарогах сапраўдныя пясчаныя буры, а зімой іх перамятае снегам і кіроўцам цяжэй арыентавацца. Хоць такое варварскае знішчэнне дрэваў матывуецца нібыта меркаваннямі бяспекі.

Зараз вынішчэннем дрэваў пахавалілася раённая газета “Астравецкая праўда”. У цэнтры мястэчка Варняны немаведама чаму “пагалілі” дрэвы, а ўвогуле “па заявах жыхароў спілены аварыйныя дрэвы ў Вароне, Трокеніках, Газе і Бабраўніках, а таксама ў цэнтральным парку Варнян”. Абразанне ж здаровых галінаў дрэваў назывецца чамусці абразаннем сучча.