У пятніцу, 16 снежня ў Слоніме быў затрыманы вядомы журналіст, краязнавец, літаратуразнавец і пісьменнік Сяргей Чыгрын. Яго звінавацілі ў рэпосце «экстрэмісцкіх матэрыялаў» і ў той жа дзень засудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.

Калегі звязваюць затрыманне Сяргея з ягонай ранейшай працай у недзяржаўных медыя. Акрамя іншага Сяргей Чыгрын – аўтар шматлікіх твораў і пераможца літаратурных конкурсаў, працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага драматычнага тэатра.

У панядзелак стала вядома, што кіраўніцтва тэатра ўжо прыняло рашэнне звольніць Чыгрына.