
Вярхоўны Суд сёння разглядзеў апеляцыйную скаргу палітзняволенага журналіста Дзяніса Івашына. Прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення. Хутка Дзяніса перавядуць у калонію.
15 жніўня ў Гарадзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме распачаўся разгляд справы журналіста. Праз месяц суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) і асудзіў яго да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Цяпер Дзяніс Івашын утрымліваецца ў гарадзенскай турме.
/