20 снежня ў свеце адзначаецца міжнародны дзень салідарнасці людзей. У Беларусі ж святкуюць дзень “сотрудников органов государственной безопасности”. У Расеі адзначаюць таксама дзень ФСБ (гэта новая назва КГБ).

“Свята” гэтае мае свае “вытокі” і “традыцыі”. Менавіта 20 снежня 1917 году ў Расеі была ўтворана Всероссийская чрезвычайная комиссия (ВЧК) по борьбе с контрреволюцией и саботажем. Узначальваў яе крывавы Фелікс Дзяржынскі. Пасля гэтага пачаліся масавыя расстрэлы. “Традыцыі” ВЧК працягвалі і “творча развівалі” яе наступнікі – НКВД, МГБ, КГБ. На іх рахунку мільёны закатаваных, расстраляных, замучаных людзей на ўсёй прасторы былога Савецкага саюзу.

Сёння, 20 снежня ў афіцыйных медыях – дзяржаўных органах – змешчана “Поздравление Гродненского областного исполнительного комитета и Гродненского областного Cовета депутатов с Днем сотрудника органов государственной безопасности”, дзе чыноўнікі віншуюць “людей мужественной профессии и подлинных патриотов Отечества”.