
Не спыняецца карны судовы канвеер па палітычных справах у Гародні. 21 снежня таксама праходзяць працэсы па падітычна матываваных крымінальных справах.
У судзе Кастрычніцкага раёну Гародні судзяць Валерыя Віскірскага. Яго затрымалі за распаўсюд “экстрэмісцкіх” матэрыялаў і “нацысцкай” сімволікі, а таксама за знявагу Лукашэнкі. Працэс вядзе суддзя Віталь Лабоцкі.
Фігуруюць ажно 6 (!) артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
ч. 1 арт. 342 КК РБ – Арганізацыя і рыхтоўля дзеянняў, якія група парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх.;
арт. 369 КК РБ – Знявага прадстаўніка ўлады;
ч. 1 арт. 368 КК РБ – Знявага Лукашэнкі;
ч. 2 арт. 367 КК РБ – Паклёп на Лукашэнку;
арт. 370 КК РБ – Здзек з дзяржаўных сімвалаў;
ч. 2 арт. 366 КК РБ – Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да асобы, якая выконвае службовыя абавязкі.
У гэты ж дзень працягнецца судовы працэс над Валерыем Троцкім у Гарадзенскім абласным судзе. Працэс гэты закрыты, а вядзе яго Мікалай Рачынскі.