
У Вялікай Бераставіцы прайшоў прапагандысцка-ідэалагічны семінар «О формах и методах работы по патриотическому воспитанию населения и сохранению исторической памяти». Працягваецца ідэалагічная апрацоўка грамадзян, і найперш дзяцей і моладзі, у кірунку русіфікацыі і гераізацыі савецкага мінулага, выхавання чужога “патриотизма”.
Арганізатарамі ідэалагічнага мерапрыемства за грошы падаткаплацельшчыкаў выступілі аддзел адукацыі і аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Бераставіцкага райвыканкаму. Удзел узялі кіраўнікі па ідэалагічнай працы арганізацый раёну, намеснікі кіраўнікоў па выхаваўчай працы ўстановаў адукацыі, а таксама памочнік пракурора Вікторыя Гарошка.

