Беларускі бязвіз для жыхароў Літвы, Латвіі і Польшчы падоўжаны на 2023 год. Рашэнне пра гэта прыняў Аляксандр Лукашэнкапаведамляе ягоная прэс-служба.

Бязвізавы рэжым для грамадзян Літвы і Латвіі ўвялі ад 15 красавіка, для грамадзян Польшчы — ад 1 ліпеня. Дзеянне бязвізу было ўведзенае да канца 2022-га.

Улады сцвярджаюць, што за гэты час краіну наведалі амаль 370 тысяч грамадзян ЕС, пераважна з Літвы.