Міністэрства юстыцыі зацвердзіла Правілы прафесійнай этыкі асобаў, якія аказваюць юрыдычную дапамогу, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Сярод іншага юрыст абавязаны:

— прытрымлівацца заканадаўства;

— прытрымлівацца агульнапрынятых нормаў прафесійнай маралі, пастаянна падтрымліваючы гонар і годнасць сваёй прафесіі, а таксама асабістыя гонар і годнасць;

— выяўляць павагу да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, быць пунктуальным, карэктным, адказным;

— не здзяйсняць дзеянні, якія дыскрэдытуюць прафесію юрыста;

— пастаянна пашыраць і паглыбляць свае веды ў галіне права;

— прытрымлівацца дзелавой манеры ў зносінах і дзелавога стылю адзення.

Гэта пастанова набывае моц з 1 студзеня 2023 года.

Між тым, ад пачатку 2020-га па верасень 2022 года Мінюст пазбавіў статусу не менш як 70 адвакатаў. “Віна” большасці з іх была ў тым, што яны сталі абаронцамі па палітычных справах. Яшчэ каля 250 адвакатаў самі пакінулі адвакатуру пасля падзей 2020 года. Дарэчы, сярод беларускіхх палітвязняў — шэсць адвакатаў.

Еўрарадыё