
23 сакавіка ў Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам. Звычайна такія акцыі праходзяць 25-га кожнага месяца, але на гэты раз ў звязку з Раством акцыя прайшла крыху раней. Ужо 19 месяцаў мінула з дня затрымання і арышту лідараў Саюзу палякаў у Беларусі.
Акцыя прайшла ў вельмі неспрыяльнае надвор’е і доўжылася крыху карацей, чым звычайна. Выступоўцы ўзгадалі вязняў-палякаў і ўсіх палітычных зняволеных. Дзякавалі прысутным, што не забываюцца на закладнікаў, што ходзяць на акцыі штомесяц. Марэк Занеўскі сказаў, што ў сёняшніх умовах мы толькі й можам падтрымліваць іх такімі акцыямі за межамі Беларусі, бо там пратэставаць немагчыма. Ян Роман распавёў пра сёняшнія ўмовы ў Беларусі і апошнія вядомыя навіны пра Анджэя і Анжаліку, узгадаў самога Анджэя і супрацу з ім.
Прыйшоў на акцыю і колішні палітвязень Віктар Пархімчык з сумнавядомай жоўтай нашыўкай на вопратцы. Ён трошкі распавёў пра ўмовы свайго ўвязнення і пажадаў усім зняволеным хутчэй вярнуцца дадому. Тое ж зычыў і Сяргей Верамеенка, падкрэсліўшы пра тое, што Беларусь зараз акупаваная ўсходнім агрэсарам. Скончылася акцыя віншаваннямі са святамі, якія надыходзяць.










