
У судзе Ленінскага раёна Мінска прызначылі дату суда па справе супраць старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага (https://prisoners.spring96.org/be/person/ales-bjaljackiy), яго намесніка Валянціна Стэфановіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/valjancin-stefanovicz) і каардынатара кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-labkovicz). 5 студзеня справу пачне разглядаць суддзя Марына Запаснік.
Заклікаем вас падтрымаць вясноўцаў любым магчымым спосабам:
🔹Даслаць пасылку. Добрай падтрымкай будзе “медыцынская бандэроль”, напрыклад, з абязбольнымі, гарачкапаніжальнымі, супрацьзапаленчымі і любымі вітамінамі. Такую бандэроль трэба падпісаць “з медыкаментамі”.
🔹Зрабіць грашовы перавод. Грошы, якія будуць пералічаныя на яе рахунак у СІЗА, перойдуць з імі ў калонію.
🔹Даслаць тэлеграму праз пошту або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога).
💌Адрас для падтрымкі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2