На Гарадзеншчыне працягваецца мілітарызацыя школаў і іншых навучальных установаў. Чарговае ідэалагічнае мерапрыемства прайшло на Астравеччыне, дзе юныя беларусы, выхаванцы “военно-патриотического клуба “Единство” (больш чым яскравая назва!) склалі нейкую “военную присягу” (пракуратуры варта было б праверыць гэтае мерапрыемства на прадмет парушэння заканадаўства!). Праўдападобна, Беларусь усё больш пераўтвараецца ў суб’ект таго “русского мира”, які ўсімі шляхамі стварае Масква. Не абышлося на гэтай акцыі і без бацюшкі з РПЦ, якіх пастаянна запрашаюць на ўсялякія савеца-расейскія мілітарныя мерапрыемствы.