
Праваабаронцы Настассі Лойцы прад’яўлены абіванавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу.
Як паведамляе @humanconstanta, вядомы адзін з іх — арт. 342.1 КК РБ (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады альбо якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, або актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).
Насту перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Падтрымаць Насту пасылкамі, грашовымі пераводамі і лістамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр’еўна Лойка