Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі павіншаваў беларусаў з Калядамі. Ён заклікаў не забываць палітвязняў.

— Многія нашы блізкія, сябры не змогуць радавацца гэтаму святу дома. Мы не можам забываць пра іх. Давайце пакінем пустую талерку на святочным стале, хай яна сімвалізуе ўсіх, хто знаходзіцца ў турмах…

З дзяцінства мы чуем у гэты святочны час: “Спачатку было слова”. Так, думаю, сёння нам застаецца слова. Мы не можам перастаць казаць пра пакуты людзей і іх імкненні жыць годна, права жыць у свабоднай краіне з верай у ісціну… прыходзіць час, калі слова становіцца целам і жыве сярод нас. І так будзе з нашымі словамі пра свабоду — яны стануць целам, — кажа Міхальскі.