
У Гародні 26 снежня ў аблвыканкаме “чествовали триумфаторов спортивных первенств”. У сітуацыі татальнай дэградацыі і развалу беларускага спорту, гэта выглядала досыць дзіўна. Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя афіцыйныя інфармацыйныя органы.
А старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Владимир Караник на гэтай дзіўнай сустрэчы зазначыў: «Отрадно, что достижения наших великих спортсменов прошлого – чемпионов и призеров Олимпийских игр, первенств мира и Европы, продолжают преумножаться невзирая ни на какие обстоятельства. В 2022 году на международной арене гродненскими спортсменами завоевано 15 наград чемпионатов мира и Европы. Это свидетельствует о том, что в нашей стране создаются хорошие условия для реализации своих возможностей в различных видах спортивной отрасли».
Праўда 13 з гэтых 15 медалёў здабылі выключна гарадзенскія шашысты, якія яшчэ дапусцілі на міжнародныя спаборніцтвы. У цэлым жа і міжнародны бан, і ідэалагічныя “устаноўкі” і стаўленне чыноўнікаў да атлетаў прывялі да дэградацыі рэгіянальнага спорту практычна ва ўсіх відах. Але ж чыноўнікі рапартуюць пра “преумножение”. Так што якраз такая сітуацыя, што лепш памаўчалі б. Але ж галоўнае для іх – гэта прапаганда дасягненняў, якіх насамрэч няма.
