
23 снежня мусіў вызваліцца пасля адміністрацыйнага арышту слонімскі журналіст, пісьменнік, краязнаўца Сяргей Чыгрын. Аднак яго пакінулі ў ізалятары на выходныя і ў панядзелак правялі чарговы “суд”. Вынік — 15 сутак адміністрацыйнага арышту. За час зняволення ён пазбавіўся працы ў Слонімскім драмтэатры.
Сяргея Чыгрына затрымалі 16 снежня, пазней суд Слонімскага раёну прызначыў яму 7 сутак адміністрацыйнага арышту – інкрымінавалі перапосты з «экстрэмісцкіх рэсурсаў», хоць насамрэч калегі звязваюць яго арышт з ранейшай працай у недзяржаўных медыя.