Па інфармацыі (https://brestspring.org/tpost/x8ohanutc1-novaya-sprava-paltvyaznya-uladzmra-gunda) “Брэсцкай Вясны”, супраць фігуранта “справы Аўтуховіча” Уладзіміра Гундара (https://prisoners.spring96.org/be/person/uladzimir-hundar) пачалі крымінальную справу за абразу пракуроркі Людмілы Герасіменкі паводле арт. 369 КК.

«Гэта адбылося, пэўна, тады, калі Уладзіміра прынеслі на працэс распранутым. Ён нешта крычаў, але неразборліва», — пракаментавала прысутная на тым судовым паседжанні жонка Гундара Алена Гундар.

Нагадаем, падчас суда Гундар абвесціў галадоўку, пратэстуючы супраць прымусовага распрананне перад працэсам. У выніку палітвязня судзілі ў адных майтках, прыкаваўшы за рукі да клеткі.

Паводле Алены, Гундар адмовіўся ад дачы якіх-небудзь паказанняў па новай справе. 17 кастрычніка Уладзіміра асудзілі да 18 гадоў калоніі адпаведна.

Адрас для падтрымкі: Турма № 1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1 (Уладзімір Тадэвушавіч Гундар, Павел Сяргеевіч Рэзановіч)