фота мае ілюстрацыйны характар

На Гарадзеншчыне працягваеца юрыдычная ліквідацыя НГА, прыватнага бізнесу, роўных іншых недзяржаўных структураў.

  • Грамадскае аб’яднанне «ВелаЛіда» знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі. Такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд 25 лістапада.
  • «ПСО «Анёл Паўночны Захад» таксама ліквідавалі праз суд. Арганізацыя знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі з 25 лістапада. Тады такое рашэнне прыняў Гродзенскі абласны суд. Арганізацыя зарэгістраваная ў Смаргоні з 2015 года. Яна дапамагала дзяржаўным органам у пошуку зніклых або згубленых людзей. Для гэтага атрад задзейнічае розныя метады пошуку: распаўсюджванне інфармацыі ў інтэрнэце, расклейка арыенціровак, выезд на гарадскія і лясныя пошукі.
  • Фірма таксі, якой валодаў Мікалай Аўтуховіч, ліквідаваная. Прыватнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «НікА-таксі» знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі па рашэнні эканамічнага суда Гродзенскай вобласці ад 11 лістапада 2022 года. Ліцэнзія на перавозку у Аўтуховіча было з 2002 года. У 2016 годзе фірма прайшла перарэгістрацыю.

Ліквідацыя «Клерыгаты»

20 снежня пачаўся працэс ліквідацыі арганізацыі «Клерыгата», праз якую працаваў «Саюз палякаў». Пасяджэнне «аб ліквідацыі юрыдычных асоб» праходзіць у эканамічным судзе Гродзенскай вобласці.

Адказчыкамі па справе выступаюць Марк Занеўскі, Рэната Дзем’янчук, Ірэна Валюсь. Ісцец — Гродзенскі гарвыканкам і пракурор вобласці Аляксандр Жукаў. Суддзя — Марына Рослік.

Справу аб ліквідацыі накіравалі ў суд, паведамілі 14 лістапада. Гэтаму папярэднічала праверка пракуратуры і УДФР КДК. Узбуджана крымінальная справа па арт. 193−1 КК «Незаконныя арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду альбо ўдзел у іх дзейнасці». У старшыні і яе намесніка прайшлі ператрусы. Цяпер старшыня СПб Ірэна Валюсь і намеснік старшыні Рэната Дзем’янчук на свабодзе.

Праз суд ліквідуюць дабрачынны фонд развіцця аграбізнесу «АгроЭко»

Пасяджэнне прайшло 23 снежня ў Гарадзенскім абласным судзе. Заяўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Юрый Карэцкі. Арганізацыя працавала больш за 20 гадоў.

hrodna.life