
Палітвязня журналіста Анджэя Пачобута пачнуць судзіць 9 студзеня ў Гарадзенскім абласным судзе, паведамляе БАЖ. Працэс меўся пачацца 28 лістапада, але яго адклалі.
Журналіста, сябра БАЖ і Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года.
Ён абвінавачваецца ў распальванні варожасці і закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы. Журналісту пагражае да 12 гадоў зняволення.