фота мае ілюстрацыйны характар

Тым грамадзянам Беларусі, якія займаюцца рамесніцтвам і здзяйсняюць паслугі ў сферы аграэкатурызму, у 2023 годзе давядзецца пацвярджаць сваю дзейнасць, каб захаваць адпаведны статус і магчымасць плаціць нізкі падатак, пра гэта расказаў намеснік міністра па падатках і зборах Ігар Скрыннікаў.

Зараз рамеснікі плацяць збор на год наперад – 62 рублі. Такая дзейнасць вядзецца паводле паведамляльнага прынцыпу, чалавек не павінен пацвярджаць, што фактычна гэтым займаецца. Але ў 2023 годзе надыдуць прагназаваныя змены.

Цягам першага паўгоддзя плацельшчыкі змогуць прымяняць цяперашні падаткавы рэжым, але пачынаючы з 1 ліпеня 2023 году фізічныя асобы змогуць прымяніць яго толькі ў тым разе, калі будзе рашэнне мясцовых органаў улады пра тое, што дзейнасць плацельшчыка з’яўляецца рамесніцкай, паведаміў чыноўнік міністэрства.

Ужо з 1 студзеня тыя, хто займаецца рамесніцтвам, будуць плаціць збор не на ўвесь год, а кожны месяц па 6 рублёў.