Палітзняволеную Аніту Бакуновіч (https://prisoners.spring96.org/be/person/anita-bakunovich) перавялі ў гарадзенскую турму.

Нагадаем, 19-гадовую дзяўчыну затрымалі 21 верасня ў Гарадзенскім раёне пры спробе нелегальна перасекчы мяжу з Літвой. Доўгі час яе ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ і не пускалі адваката. На дзяржаўных каналах выйшаў фільм, у якім паказалі момант спробы перасекчы мяжу. Дзеянні дзяўчыны здымалі адразу нелькі камер з зямлі і паветра. Меркавана, яе абвінавачваюць паводле арт. 371 Крымінальнага кодэксу.

У канцы чэрвеня Бакуновіч ужо засудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

💌Падтрымайце дзяўчыну: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Аніта Алегаўна Бакуновіч